Разделы сайта

Главная

Архив новостей

06.12.2017

Урачыстае віншаванне пераможцаў кункурсу "Жыве паэт між намі тут!"

Шостага снежня 2017 года ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа Саюз пісьменнікаў Беларусі ўрачыста ўзнагародзіў пераможцаў кункурсу "Жыве паэт між намі тут!", прымеркаванага да 135-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа. Сярод прызераў і выхаванка нашага Цэнтра дзіцячай творчасці Курак Таццяна.

Таццяна займаецца ў аб'яднанні па інтарэсах "Майстар слова", кіраўніком якога з'яўляецца Курак Наталля Міхайлаўна, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце. Работа Таццяны была прадстаўлена ў намінацыі "Свет бязмежны - мой дом. Коласу - перакладчыку" і адзначана Дыпломам II ступені. Калектыў нашай установы віншуе Таццяну, а таксама Наталлю Міхайлаўну з перамогай і жадае далейшых поспехаў у літаратурнай творчасці!