Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

13.01.18

"Ішла Каляда калядуючы..."

13 студзеня ў актавай зале Цэнтра дзіцячай творчасці г.Мікашэвічы педагог-арганізатар Алена Міхайлаўна Рошчанка правяла сустрэчу з выхаванцамі аб'яднанняў па інтарэсах, на якой распавядала пра народныя традыцыі і абрады, звязаныя з святкаваннем Калядак і Шчодрыкаў.

Дзеці спявалі калядныя песні, расказвалі шчадровачкі з найлепшымі пажаданнямі, якія захаваліся да нашых дзен. Трэба адзначыць, што традыцыя хадзіць калядаваць  у вечар 13 студзеня і  зараз вельмі папулярная сярод дзяцей і моладзі ў нашай мясцовасці.  Таму ўдзельнікі сустрэчы з асаблівай цікаўнасцю паглядзелі кароткачасовы фільм пра святкаванне Каляд на Беларусі.

Алена Міхайлаўна правяла з дзецьмі гульню "Калядная зорка", пасля якой пазнаеміла дзяўчынак і хлопчыкаў з традыцыйнымі беларускімі гаданнямі на святкі, расказала, як выражылі нашы продкі. 

Завяршылі святочную сустрэчу выхаванкі гуртка "Вакальны ансамбль" (кіраўнік Наталля Валянцінаўна Пучкова).

фотоматериалы